Сабу-Джадзі
Сабу-Джадзі (араб. سبو جدي) — помнік археалогіі ў Судане ў гістарычнай вобласці Нубія, адметны наскальнымі петрогліфамі.
Славутасць | |
Сабу-Джадзі | |
---|---|
سبو جدي | |
19°55′30″ пн. ш. 30°32′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Судан |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петрогліфы каля вёскі Сабу на правым беразе Ніла былі ўпершыню задакументаваны брытанскай археалагічнай экспедыцыяй 1946 г. Усяго вядома болей за 1600 наскальных выяў. Найстаражытнейшыя з іх былі зроблены ў неаліце, калі мясцовы клімат быў значна болей вільготным, а таму адлюстраваюць такіх жывёл, як жырафы, антылопы, страусы і г. д. Малюнкі на пясчаніку выразаліся і ў пазнейшыя часы да эпохі сярэднявечча. Петрогліфы Сабу-Джадзі захоўваюць выявы свойскай жывёлы, сцэны побыту, пазнейшыя — хрысціянскія матывы.