Сакавіцкі пераварот у Іспаніі (1939)
Сакавіцкі пераварот — падзеі 5—12 сакавіка 1939 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, звязаныя з гвалтоўным захопам улады ў рэспубліканскім лагеры.
Перадумовы
правіцьУ ліпені 1936 года ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна паміж урадам «Народнага фронту», які ўяўляў з сябе кааліцыю левых партый, і паўстанцамі-нацыяналістамі пад кіраўніцтвам генерала Франсіска Франка. У канцы 1938 — пачатку 1939 гадоў становішча стала відавочна складвацца не на карысць уладаў. Найбольшым ударам стала страта Каталоніі.
Пераварот
правіць5 сакавіка палкоўнік Сехісмунда Касада, на падставе таго, што прэм’ер-міністр Хуан Негрын нібыта планаваў перадаць уладу камуністам, ажыццявіў дзяржаўны пераварот пры падтрымцы Хуліяна Бестэйра, лідара Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі, і анархістаў. Яны заснавалі Савет нацыянальнай абароны (Consejo Nacional de Defensa), у якім аб’ядналіся праціўнікі Негрына[1].
6 сакавіка да змовы далучыўся генерал Хасэ Міяха, загадаўшы арыштаваць камуністаў у Мадрыдзе. У гэты час Негрын уцёк у Францыю, але Луіс Барсела, камандуючы 1-м корпусам Цэнтральнай арміі, адмовіўся падтрымаць пераварот і паспрабаваў аднавіць кантроль над сталіцай. Яго войскі ўвайшлі ў Мадрыд, і на працягу некалькіх дзён у сталіцы вяліся баі. Апазіцыі атрымалася разграміць 1-ы корпус, а Барсела захапілі і пакаралі смерцю.
Наступствы
правіцьНовы ўрад на чале з Касада спрабаваў дамовіцца аб мірным урэгуляванні з Франка, але той адмовіўся ад чаго-небудзь меншага, чым безумоўная капітуляцыя. Па гэтай прычыне баявыя дзеянні працягнуліся. Нацыяналісты разгарнулі шырокае наступленне і ўжо ў канцы месяца занялі Мадрыд, тым самым завяршыўшы грамадзянскую вайну[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Beevor, Antony. The Battle for Spain. The Spanish Civil War 1936—1939. Penguin Books. London. 2006, ISBN 978-0753821657.