Саламон Яфімавіч Нэзлін

Саламон Яфімавіч (Хаймавіч) Нэзлін (руск.: Незлин Соломон Ефимович; 1892, Калышкі — 8 сакавіка 1990, Ізраіль) — савецкі вучоны ў галіне фтызіятрыі. Доктар медыцынскіх навук (1946), прафесар (1952).

Саламон Яфімавіч Нэзлін
Дата нараджэння 1892
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1990(1990-03-08)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фтызіятр, урач
Навуковая сфера фтызіятрыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1915). Загадчык губздраўаддзела (1918—1921) і дыспансерамі (1922—1923) у Віцебску. У 1923—1925 гг. у супрацьтуберкулёзным дыспансеры і санаторыі «Высокія горы» у Маскве; арганізатар і загадчык сацыяльна-гігіенічным і дыспансернымі аддзеламі Цэнтральнага інстытута туберкулёзу (1925—1941, 1943—1952) і адначасова інспектар па туберкулёзе ў Наркамздраве РСФСР і СССР. У 1941—1943 гг. намеснік дырэктара Казахскага інстытута сухотаў у Алма-Аце. У 1952—1953 гг. намеснік дырэктара Львоўскага інстытута туберкулёзу. У 1953 годзе знаходзіўся пад следствам па «справе ўрачоў». У 1953—1955 гг. загадчык арганізацыйна-метадычным аддзяленнем Цэнтральнага інстытута экспертызы працаздольнасцi.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўная яго дзейнасць — арганізацыя лячэбнай работы, дыспансерызацыя хворых, арганізацыя дзейнасці процітуберкулёзных устаноў.

С. Я. Незлін узначальваў навукова-практычныя экспедыцыі ў Бурацкую, Башкірскую, Татарскую і Якуцкую аўтаномныя рэспублікі. Ён напісаў каля 330 навуковых прац, сярод якіх 8 манаграфій. Пад кіраўніцтвам С. Я. Незліна было абаронена 20 дысертацый.

Навуковыя працы правіць

  • «Изучение туберкулеза среди национальностей СССР». М., 1930;
  • «Режим и лечение туберкулезного больного». М.-Л., 1936;
  • «Туберкулез легких в пожилом возрасте». М., 1948;
  • «Экспертиза трудоспособности и трудовое устройство больных туберкулезом легких». М, 1960;
  • «Противотуберкулезный диспансер». М., 1960.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Незлін Саламон Яфімавіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 204—205.
  • Незлін Саламон Яфімавіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 120—121.
  • Незлін Саламон Яфімавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. — С. 577—578.

Спасылкі правіць