Самады́йскія мовы — група ўральскіх моў, родныя мовы самадыйскіх народаў. Распаўсюджаны на поўначы Еўразіі (у межах Расіі).

Самадыйскія мовы
Таксон галіна
Прарадзіма Заходняя Сібір
Статус агульнапрызнаная
Арэал Паўночная Еўразія
Колькасць носьбітаў каля 25 тыс.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
Уральскія мовы
Склад
паўночныя, паўднёвыя
Час падзелу 1 тысячагоддзе н.э.
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5 syd

Падзяляюцца на 2 галіны — паўночную і паўднёвую. Да паўночнай адносяць ненецкую мову, мовы энцаў і нганасанаў. Да паўднёвай — селькупскую мову, а таксама вымерлыя да нашага часу мовы саянскіх самадыйцаў.

Усе існуючыя самадыйскія мовы з'яўляюцца пісьмовымі. Пісьмовасць на аснове кірыліцы.

СпасылкіПравіць