Самарская Лука
Сама́рская Лука́[1] (руск.: Самарская Лука) — самая вялікая, значна выяўленая і вядомая лукавіна ракі Волга, у ніжнім яе цячэнні паміж вёскай Вусолле і горадам Сызрань. Абмываецца водамі ракі Уса, Куйбышаўскага і Саратаўскага вадасховішчаў, а таксама абгінае Жыгулёўскае ўзвышша.
У раёне вёскі Перавалокі знаходзіцца вузкі перашыек шырынёй у 2 км паміж Усінскім залівам і Саратаўскім вадасховішчам, які падзяляе паўвостраў на дзве часткі: усходнюю (Вялікую Самарскую Луку) і меншую заходнюю (Малую), пераходную ў правы бераг Волгі.
Даўжыня берагавой лініі ўсёй Самарскай Лукі прыкладна ацэньваецца паводле адлегласці паміж Вусоллем і Сызранню па фарватары Волгі і складае 230 км, з якіх 20 км знаходзіцца ў межах Куйбышаўскага вадасховішча. Максімальныя вышыні прымеркаваны да Жыгулёўскіх гор.
Зноскі
Літаратура
правіць- Самарская Лука // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самарская Лука
- Самарская Лука Архівавана 26 кастрычніка 2007.
- Фотаздымкі Самарскай Лукі