Самуэль Гейніке
Самуэль Гейніке (10 красавіка 1727, Шкёлен, Свяшчэнная Рымская імперыя — 30 красавіка 1790), Лейпцыг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі педагог, вынаходнік спосабу навучання глуханямых.
Самуэль Гейніке | |
---|---|
ням.: Samuel Heinicke | |
Род дзейнасці | педагог |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1727[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 1790[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Catharina Elisabeth Heinicke[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 10 красавіка 1727 года ў Шкёлене. Першапачаткова працаваў ахоўнікам у Дрэздэне, але пасля вырашыў займацца выкладаннем, узяўшы сабе першага глуханямога вучня ў 1754 годзе. Яго поспехі былі такія вялікія, што Гейніке вырашыў цалкам прысвяціць сябе гэтай працы. Лічыў гукавы метад і гутарковую мову неабходнымі для паўнавартаснай адукацыі, але выкарыстаў таксама і некаторыя формы пальцавага алфавіту. Яго заняткі і даследаванні былі перапыненыя Сямігадовай вайной, калі ён быў узяты ў палон у Пірне і дастаўлены ў Дрэздэн, але здолеў збегчы. У 1768 годзе ён жыў у Гамбургу і зноў паспяхова навучыў глухога хлопчыка здольнасці гаварыць. У 1778 годзе заснаваў з дапамогай курфюрста Саксоніі ў Лейпцыгу для глуханямых першую школу ў Германіі. Кіраваў гэтай школай да самай смерці, але памёр яшчэ да шырокага ўкаранення яго метадаў у сурдапедагогіцы. У сваіх даследаваннях карыстаўся працамі галандскага ўрача Іагана Амана.
Зноскі
- ↑ а б Samuel Heinicke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Samuel Heinicke // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Гейнике Самуэль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.