Самуэль Корсак
Самуэль Корсак (1745, Ваўковічы, паблізу Навагародка — пасля 1812[3]) — член Найвышэйшай Літоўскай Рады 1794 (палкоўнік войскаў літоўскіх).
Самуэль Корсак | |
![]() | |
Дзейнасць | інжынер у грамадзянскім будаўніцтве |
---|---|
Член у | |
Нараджэнне | 1745[1] |
Смерць | 1794[1] ці 4 лістапада 1794[2] |

Карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1866). Самуэль Корсак — злева ад партэрта імператрыцы Кацярыны II з заціснутай у правай руцэ шабляй у похвах і з канфедэраткай у левай.
Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм(польск.) бел. 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацвярджэння першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як навагародскі пасол быў прадстаўніком ад апазіцыі[4].
Меў чын палкоўніка Літоўскай кавалерыі. У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна Святога Станіслава[5]. Удзельнічаў у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі. Быў абраны ў Судовы Камітэт пры Найвышэйшай Літоўскай Радзе.
У 1812 годзе, пасля заняцця былой тэрыторыі ВКЛ войскамі Напалеона, меў намер вярнуцца на радзіму, пра гэта пісалі польскія і вялікалітоўскія газеты.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://thesaurus.cerl.org/record/cnp02077485
- ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/samuel-korsak-ur-ok-1745-zm-1794-czlonek-rady-najwyzszej-litewskiej
- ↑ Зміцер Юркевіч Як "уваскрос" Самойла Корсак.. Краязнаўчая газета. Праверана верасень 2014.
- ↑ Ryszard Chojecki, Patriotyczna opozycja na sejmie 1773 r., w: Kwartalnik Historyczny, LXXIX, nr 3, 1972, s. 557, 560.
- ↑ Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006 s. 197.