Самір Ханданавіч

славенскі футбаліст

Самір Ханданавіч (славенск.: Samir Handanovič; нар. 14 ліпеня 1984, Любляна, СФРЮ) — славенскі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Славеніі (2004—2015).

Футбол
Самір Ханданавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 1984(1984-07-14)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Славенія
Рост 193 см[3]
Вага 89 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
0000—2003 Славенія Слован Любляна
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Славенія Дамжале 7 (-9)
2003—2004   Славенія Загар’е 11 (-14)
2004—2012 Італія Удзінезэ 182 (-223)
2005—2006   Італія Трэвіза 3 (-6)
2006   Італія Лацыа 1 (-0)
2006—2007   Італія Рыміні 39 (-36)
2012—2023 Італія Інтэрнацыянале 380 (-389)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Славенія Славенія (да 17) 3
2003—2004 Славенія Славенія (да 20) 4
2003—2006 Славенія Славенія (да 21) 9 (-7)
2004—2015 Славенія Славенія 81 (-86)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 кастрычніка 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Ханданавіч пачынаў прафесійную кар’еру ў славенскім клубе «Дамжале». У 2004 годзе ён быў набыты «Удзінезэ» ў якасці дублёра для Моргана Дэ Санкціса і доўга аддаваўся ў арэнду. У 2006 годзе ён добра праявіў сябе, гуляючы за «Рыміні». У 2007 годзе Ханданавіч вярнуўся ва «Удзінезэ», але ўжо не ў якасці дублёра, а як асноўны галкіпер.

4 ліпеня 2012 года Ханданавіч перайшоў у міланскі «Інтэр». Сума трансферу склала 11 мільёнаў еўра[4]. На працягу дзесяці гадоў рэгулярна быў асноўным брамнікам клуба, у сезоне 2022/23 стаў саступаць месца на полі Андрэ Анана. У ліпені 2023 года пакінуў міланскі клуб, а ў верасні 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

Ханданавіч дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Славеніі 17 лістапада 2004 года ў матчы супраць зборнай Славакіі. У 2010 годзе ў складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету ў ПАР.

Асабістае жыццё правіць

Бацькі Саміра маюць баснійскае паходжанне[5]. Стрыечны брат Саміра, Ясмін Ханданавіч, таксама футбольны галкіпер. Браты часцяком удваіх выклікаліся да складу нацыянальнай зборнай.

Дасягненні правіць

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы правіць