Санту-Антонью

горад у Сан-Тамэ і Прынсіпі

Са́нту-Анто́нью[1] (парт.: Santo António) — горад у Сан-Тамэ і Прынсіпі, размешчаны на востраве Прынсіпі. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Прынсіпі і акругі Пагуі. У 17521852 гадах быў галоўным горадам калоніі. Размяшчаецца на паўночна-ўсходнім узбярэжжы вострава, на рацэ Палота. Станам на 2005 год у горадзе пражывала 1 156 чалавек.

Горад
Санту-Антонью
Santo António
Краіна
Правінцыя
Акруга
Каардынаты
Заснаваны
1471
Вышыня цэнтра
204 ± 1 м
Насельніцтва
1 156 чалавек (2005)
Санту-Антонью на карце Сан-Тамэ і Прынсіпі
Санту-Антонью (Сан-Тамэ і Прынсіпі)
Санту-Антонью

Горад вядомы сваёй каланіяльнай архітэктурай і цэрквамі, найбуйнейшая з якіх - галоўны рымска-каталіцкі сабор, адкрыты ў 1947 годзе. Маецца таксама школа і каледж.

Клімат правіць

Клімат
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 27 28 29 29 28 27 26 26 26 27 27 27 27,1
Сярэдні мінімум, °C 26 27 28 28 27 26 24 24 24 26 27 27 26,1
Норма ападкаў, мм 130 110 180 250 310 90 20 50 180 360 190 100 1 950
Крыніца: [2]

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. Напісанне паводле карты да арт. Сан-Тамэ і Прынсіпі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  2. «Weatherbase: Historical Weather for Santo Antonio, Sao Tome and Principe». Weatherbase. 2011. (англ.)

Спасылкі правіць