Сан-Джавані ін Фонтэ
Сан Джавані ін Фонтэ (італ.: Chiesa di San Giovanni in Fonte — царква Яна Хрысціцеля ў купелі) — царква ў горадзе Верона (Італія). Пабудавана ў 1123 годзе ў якасці баптыстэрыя пры кафедральным саборы горада.
Славутасць | |
Сан-Джавані ін Фонтэ | |
---|---|
![]() | |
45°26′51″ пн. ш. 10°59′51″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Веронская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснавання | 1120 |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Duomo_%28Verona%29_-_San_Giovanni_in_Fonte_-_baptismal_font.jpg/220px-Duomo_%28Verona%29_-_San_Giovanni_in_Fonte_-_baptismal_font.jpg)
Царква мае тры нефы, цэнтральны завяршаецца апсідай, якая выходзіць у двор Біскупскага палаца. Нефы падзелены калонамі, увянчанымі капітэлямі ад больш ранняй пабудовы. Сцены царквы ўпрыгожваюць фрэскі і маляўнічыя палотны XIII—XV стагоддзяў працы Паола Фарынаці, Джавані Карота і Фальканета.
У цэнтральным нефе ўстаноўлена купель канца XII стагоддзя, выразаная з суцэльнага кавалка веронскага мармуру. Купель мае васьмігранную форму, кожная грань упрыгожана рэльефам на евангельскія сюжэты: ад Дабравешчання да Хрышчэння. Стварэнне рэльефаў прыпісваюць Брылота, аўтару акна-ружы «Кола фартуны» у базіліцы Сан Зено.
Зноскі
Літаратура
правіцьСан-Джавані ін Фонтэ на Вікісховішчы |
- Рэнца К’ярэлі. Верона. — Фларэнцыя: Bonechi Edizioni, 2006. — С. 53. — ISBN 88-7204-523-1.