Сан-Паола-фуоры-ле-Мура
Базіліка Святога Паўла за мурамі (італ.: Basilica di San Paolo fuori le Mura; Сан-Паала-фуоры-ле-Мура) — адна з чатырох вялікіх, або папскіх, базілік Рыма (разам з саборам св. Пятра, саборам св. Іаана Латэранскага і базілікай Санта-Марыя-Маджорэ). У адрозненне ад усіх астатніх размешчана за Аўрэліянавымі сценамі, у паўднёвай частцы Вечнага горада. У 1980 г. ўнесена ў Спіс сусветнай спадчыны.
Славутасць | |
Сан-Паола-фуоры-ле-Мура | |
---|---|
італ.: Basilica di San Paolo fuori le mura | |
41°51′31″ пн. ш. 12°28′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне |
|
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] і Territorial Abbey of Saint Paul Outside the Walls[d] |
Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] |
Архітэктар | Луіджы Палеці[d] |
Сайт | vatican.va/various/basil… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗакладзена імператарам Канстанцінам на месцы меркаванага пахавання св. Паўла (у 2006 г. археолагі абвясцілі, што знайшлі яго саркафаг пад храмам). У 386 г. Феадосій I палічыў тую царкву невялікай і пачаў будаўніцтва вялікага храма. Будаўніцтва скончылася у часы Папы Льва I. Паэт Прудэнцый апеў яе прыгажосць для імператара Ганорыя.
Папа Рыгор Вялікі заняўся разнастайнымі паляпшэннямі храмавай архітэктуры; пры ім побач з саборам ўжо дзейнічалі два манастыры, мужчынскі і жаночы. У IX стагоддзі ўсю акругу разрабавалі сарацыны, што прымусіла Папу Яна VIII умацаваць рэлігійны комплекс, які быў вылучаны ў асобны горад пад назвай Джаваніполі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Annuario Pontificio per l’anno 1974, Vatikanstadt 1974
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сан Паола фуоры ле Мура