Сан (прыток Меконга)

Сан[1] (у В’етнаме Крангпока) — рака ў В’етнаме (правінцыі Кантум і Зялай) і Камбоджы (правінцыі Ратанакіры і Стынгтраенг). Левы прыток Меконга. Плошча басейна — 17 000 км², з іх 11 000 км² — у В’етнаме. Сан бярэ пачатак у В’етнаме ад зліцця рэк Псі (в’етн.: Pxi) і Дакпока (в’етн.: Đak Pô Kô) у правінцыі Кантум, што на поўдзень ад горада Дакто, і цячэ на поўдзень і паўднёвы захад да мяжы з Камбоджай. На рацэ ўзведзена 5 плацін, якія ўтвараюць шырокія вадасховішчы.

Сан
Характарыстыка
Басейн 17 000 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 14°36′23″ пн. ш. 107°50′25″ у. д.HGЯO
Вусце Меконг
 • Каардынаты 13°32′10″ пн. ш. 105°57′54″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Меконг → Паўднёва-Кітайскае мора
Краіна
=
physical
Сан (прыток Меконга)
Сан (прыток Меконга)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі В’етнама Сан прымае тры буйныя прытокі — раку Бла, раку Грай і раку Шатхай.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Камбоджы