Хвоя веймутава
Хвоя веймутава[2][3] (Pinus strobus) — дрэва роду Хвоя (Pinus) сямейства Хвойныя (Pinophyta).
Хвоя веймутава | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pinus strobus L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьСтвол прамы, высокі, на радзіме, у Паўночнай Амерыцы, дасягае вышыні 60 м і дыяметрам да 150 см. Маладыя галіны голыя, з мяккімі шыза-зялёнымі хваінкамі (даўжыня 5—10 см), якія сядзяць пучкамі па 5 штук і захоўваюцца на галінах 2—3 гады. Шышкі вузкацыліндрычныя (даўжыня 8—16 см), сядзяць па 1—3 на доўгіх ножках, спеюць летам на 2-і год пасля цвіцення і ўвосень расчыняюцца.
Pinus strobus пачынае пладаносіць з 25 гадоў, часам раней. Аддае перавагу свежым супясчаным і суглінкавым глебам, дзе расце хутка, абганяючы хвою звычайную, елку і лістоўніцу сібірскую. На сухіх і бедных глебах расце горш гэтых парод. Адносна ценетрывалая і ветраўстойлівая, не баіцца снежных навалаў. Трымае маразы ад −30 да −40 °C. У Еўропе разводзіцца з XVII стагоддзя.
Гаспадарчае значэнне
правіцьДраўніна мяккая, лёгкая, выкарыстоўваецца ў будаўніцтве для ўнутранага аздаблення будынкаў, у мэблевым, алоўкавым і запалкавай вытворчасцях, на фанеру, цэлюлозу.
Зноскі
- ↑ Pinus strobus L. на сайте The Plant List Архівавана 23 мая 2019.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 98. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Спасылкі
правіць- Сосна веймутова: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)