Інфанта Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс Іспанская (29 красавіка 2007, Мадрыд) — інфанта іспанская, малодшая дачка караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Хуана Карласа I. Займае другое месца ў чарзе атрымання іспанскага прастола ў спадчыну.

Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс
Sofía de Todos los Santos de Borbón Ortiz
Сафія дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон Арціс
Arms of Spain.svg
інфанта Іспаніі
 
Дзейнасць арыстакратка
Нараджэнне 29 красавіка 2007(2007-04-29)[1] (13 гадоў)
Дынастыя Іспанскія Бурбоны
Бацька Феліпэ, прынц Астурыйскі
Маці Летысія

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў 16:50 вечары ў Міжнароднай клініцы ў Мадрыдзе з дапамогай кесарава сячэння. Пры нараджэнні вага інфанты складала 3,3 кг, рост — 50 см. Яе ствалавыя клеткі з пупавіны, як і клеткі яе сястры былі замарожаны і перададзены ў адзін з еўрапейскіх банкаў крыві.

Сваё імя яна атрымала ў гонар бабулі, каралевы Сафіі, народжанай прынцэсы Грэчаскай і Дацкай. Сама Сафія Грэчаская атрымала сваё імя ў гонар каралевы Грэцыі Сафіі Прускай, яе бабулі і прапрабабулі інфанты Сафіі. Хрышчэнне інфанты прайшло 15 ліпеня ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла. Яе хроснымі сталі Палома Ракасалана, бабуля з боку маці і балгарскі прынц Канстанцін Асен, князь Відынскі.

РадаводПравіць

Іспанскі каралеўскі дом

Яго Вялікасць Кароль
Яе Вялікасць Каралева

Яго Вялікасць Кароль дон Хуан Карлас
Яе Вялікасць Каралева донья Сафія

Пашыраны склад дому

Зноскі

  1. Lundy D. R. Sofía de Todos los Santos de Borbón y Ortiz, Infanta de España // The Peerage

СпасылкіПравіць