Сафія Пруская
Сафія Гогенцолерн (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870, Патсдам — 13 студзеня 1932, Франкфурт-на-Майне) — прынцэса Пруская, каралева-кансорт Грэцыі.
Сафія Пруская Sophie Dorothea Ulrike Alice von Preußen | |||
![]() | |||
Партрэт Сафіі пэндзля Георгіяса Якавідыса | |||
| |||
---|---|---|---|
18 сакавіка 1913 — 11 чэрвеня 1917 | |||
Папярэднік | Вольга Канстанцінаўна Раманава | ||
Пераемнік | Аспазія Манас | ||
19 снежня 1920 — 27 верасня 1922 | |||
Папярэднік | Аспазія Манас | ||
Пераемнік | Елізавета Румынская | ||
Дзейнасць | арыстакратка | ||
Веравызнанне | праваслаўе | ||
Нараджэнне | 14 чэрвеня 1870[1][2][3]
| ||
Смерць | 13 студзеня 1932[1][2][3] (61 год) | ||
Пахаванне | |||
Дынастыя | Гогенцолерны | ||
Бацька | Фрыдрых III Гогенцолерн | ||
Маці | Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d] | ||
Муж | Канстанцін I, кароль Грэцыі | ||
Дзеці | Георг II, кароль Грэцыі, Аляксандр I, кароль Грэцыі, Алена Грэчаская і Дацкая, Павел I, кароль Грэцыі, Ірына Грэчаская[d] і Кацярына Грэчаская і Дацкая[d] | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Сафія нарадзілася ў сям’і Прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і яго жонкі прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці яна была ўнучкай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Сярод яе братоў быў кайзер Вільгельм II.
27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія выйшла ажанілася з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:
- Георг (1890—1947), кароль Грэцыі (1922—1947),
- Аляксандр (1893—1920), кароль Грэцыі (1917—1920),
- Алена (1896—1982), замужам за каралём Румыніі Каралем II,
- Павел (1901—1964), кароль Грэцыі (1947—1964),
- Ірэна (1904—1974), замужам за Аймонэ, герцагам Аосцкім,
- Кацярына (1913—2007), замужам за маёрам Рычардам Брэндрэмам.
Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала пра-брытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак. Яна памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе прах быў перапахаваны ў каралеўскім магільным склепе Татоі.
ТытулыПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sophia of Prussia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Sophia Dorothea Ulrica Alice Oldenburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. Sophie Dorothea Ulrike Alice Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сафія Пруская