Вольга Канстанцінаўна
Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна (22 жніўня [3 верасня] 1851, Паўлаўск — 18 чэрвеня 1926, Рым) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.
БіяграфіяПравіць
Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р.. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — мужа Лізаветы II.
Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных[10].
Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка 1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.
Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.
У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстаўцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.
У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.
Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстава і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[11]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[12].
ДзеціПравіць
- Канстанцін I (1868—1923) кароль Грэцыі (1913—1917/1920—1922)
- Георг (1869—1957), граф Корфскі
- Аляксандра (1870—1891), муж Павел Аляксандравіч
- Мікалай (1872—1938), жонка Алена Уладзіміраўна
- Марыя (1876—1940), муж Георгій Міхайлавіч
- Вольга (1880), памерла ва ўзросце 7 месяцаў
- Андрэй (1882—1944), жонка Аліса Батэнберг, бацька Філіпа, герцага Эдынбургскага (нар. 1921)
- Хрыстафор (1888—1940), бацька прынца Міхаіла Грэчаскага.
Гл. таксамаПравіць
- Каралева Вольга, эсмінец — карабель ВМФ Грэцыі, які паспяхова дзейнічаў і загінуў у Другой сусветнай вайне.
- Спіс жонак манархаў Грэцыі
Зноскі
- ↑ а б в г Ольга Константиновна // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 17. — С. 121.
- ↑ а б Olga Constantinovna of Russia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Olga Constantinovna Oldenburg // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Olga Konstantinovna Romanova, Grand Duchess of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #101219373X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ а б Ольга Константиновна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 911.
- ↑ а б Ольга Константиновна // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 461.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Ъ-Weekend - Редкие книги XV-XX веков (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 9 красавіка 2013.
- ↑ Руская праваслаўная царква ў Фларэнцыі.
- ↑ Татой, пахавальня грэчаскіх каралёў.
БібліяграфіяПравіць
- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны. — Новая и новейшая история, 2004, № 5.
- Гаршин М. Ю. Королева Эллинов Ольга Константиновна. — Прага, 1927.
- Пчелов Е. В. Романовы. История династии. — ОЛМА-ПРЕСС, 2004.
- Соколовская О. В. Благотворительная деятельность греческой королевы Ольги в России в годы Первой мировой войны // Новая и новейшая история. 2004. № 5.
- Она же. Греческая королева Ольга Константиновна. Под молотом судьбы. М., 2011.