Аляксандр I (кароль Грэцыі)

Аляксандр I (грэч.: Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны — 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.

Аляксандр I
Αλέξανδρος Α΄
King Alexander of Greece.jpg
Royal Monogram of King Alexander of Greece.svg
сцяг
4-ы Кароль Грэцыі
сцяг
11 чэрвеня 1917 — 25 кастрычніка 1920
Папярэднік Канстанцін I
Пераемнік Канстанцін I
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне Грэчаскае праваслаўе
Нараджэнне 1 жніўня 1893(1893-08-01)[1][2]
Смерць 25 кастрычніка 1920(1920-10-25)[3][2][4] (27 гадоў)
Пахаванне
Дынастыя Род Глюксбургаў
Бацька Канстанцін I, кароль Грэцыі
Маці Сафія Пруская
Жонка Аспазія Манас[d]
Дзеці Аляксандра Грэчаская
 
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Order of the Golden Fleece Rib.gif Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Георга I

Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына — Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм’ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.

У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896—1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921—1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.

Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.

2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.

Зноскі

  1. Alexander Oldenburg // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Alexandros I zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of the Hellenes // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Griechenland (Alexander) // Brockhaus Enzyklopädie
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119534320 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

ЛітаратураПравіць

  • John Van der Kiste, Kings of the Hellenes: The Greek Kings. 1863—1974. Sutton Publishing. 1994.


Папярэднік:
Канстанцін I
Кароль Грэцыі
19171921
Пераемнік:
Канстанцін I