Князь Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына (італ.: Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe di Torino, 9 сакавіка 1900, Турын — 29 студзеня 1948, Буэнас-Айрэс), пазней кароль Харватыі Таміслаў II і 4-й герцаг Аосцкі — прынц італьянскага каралеўскага Савойскага дому.

Прынц Айманэ Маргарыта Марыя Джузэпэ дзі Тарына, Герцаг Аосты.
Aimone Roberto Margherita Maria Giuseppe Torino, quarto duca d'Aosta.
Prince Aimone of Savoy - restored.jpg
Coat of arms of the savoy-aosta line.svg
Сцяг Кароль Незалежнай дзяржавы Харватыя
18 мая 1941 года — 31 ліпеня 1943 года
(пад імем Таміслаў II)
Папярэднік тытул заснаваны
Пераемнік тытул скасаваны; адмена манархіі
Спадчыннік Амедэа Савойскі і Аастыйскі
Нараджэнне 9 сакавіка 1900(1900-03-09)[1][2][3]
Смерць 29 студзеня 1948(1948-01-29)[1][2][3] (47 гадоў)
Месца пахавання
Род Савойскі дом
Бацька Эмануіл Філіберт Савойскі[4]
Маці Алена Арлеанская[d][4]
Жонка Ірына Грэчаская[d][5]
Дзеці Амадэй Савойскі-Аосцкі[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[d]
Дзейнасць падарожнік-даследчык, палітык, альпініст
Род войскаў Regia Marina Italiana[d]
Званне Адмірал
Бітвы
Узнагароды
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Савойскага грамадзянскага ордэна
Кавалер Мальтыйскага ордэна
Commons-logo.svg Таміслаў II на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Айманэ дзі Тарына нарадзіўся ў Турыне. Ён быў другім сынам прынца Эмануэля Філіберта, 2-га герцага Аосцкага (сын Амадэя I, караля Іспаніі, і прынцэсы Марыі Віторыі) і прынцэсы Алены (дачка прынца Філіпа Арлеанскага, графа Парыжскага і інфанты Марыі Ісабель Іспанскай). Яго прадзедам быў кароль Італіі Віктар Эмануіл II.

22 верасня 1904 года стаў пажыццёвым герцагам Спалецкім.

1 ліпеня 1939 года, у Фларэнцыі, князь Айманэ ажаніўся з прынцэсай Ірэнай, дачкой караля Грэцыі, Канстанціна I і прынцэсы Сафіі Прускай. 27 верасня 1943 года ў іх нарадзіўся сын — князь Амедэа, 5-ы герцаг Аосцкі.

18 мая 1941 года князь Айманэ, пад імем Таміслаў II, быў абвешчаны каралём марыянетачнай Незалежнай дзяржавы Харватыя, створанай пры падтрымцы Італіі і Германіі на большай частцы тэрыторыі сучасных Харватыі і Босніі і Герцагавіны. Роля Таміслава II у новай дзяржаве была чыста сімвалічнай; уся рэальная ўлада знаходзілася ў руках харвацкага руху ўсташаў і яго лідара Антэ Павеліча. Манарх так ні разу і не наведаў тэрыторыю НДХ. У верасні 1943 года Італія выйшла вайны, у сувязі з чым Таміслаў II адрокся ад прастола і манархія была скасавана.

Князь Аймонэ 3 сакавіка 1942 года, пасля смерці свайго брата, князя Амедэа (сканаў у брытанскім палоне ў Афрыцы), стаў 4-м герцагам Аосцскім.

Герцагскі тытул д`Аоста атрымаў у спадчыну яго сын Амедэа, які нарадзіўся незадоўга да адрачэння бацькі ад харвацкай кароны. У наш час Амедэа таксама прэтэндуе на вяршэнства ў Савойскім доме і з 2006 года тытулуе сябе герцагам Савойскім.

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Herzog Aimone von Aosta und Spoleto // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Aimoe di Savoia-Aoste, Principe di Savoia // The Peerage
  3. 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France Aimon de Savoie Aoste // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. 4,0 4,1 4,2 Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.