Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі

Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германііa (ням.: Sozialdemokratische Arbeiterpartei Deutschlands, SDAP) была сацыялістычнай палітычнай партыяй марксісцкага толку ў Паўночнагерманскай Канфедэрацыі падчас аб’яднання Германіі.

Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Германіі
Заснавальнік Аўгуст Бебель[d] і Вільгельм Лібкнехт[d]
Дата заснавання 1869
Дата роспуску 1875
Ідэалогія сацыял-дэмакратыя і Дэмакратычны сацыялізм

Заснаваная ў Айзенахе на Агульнагерманскім працоўным з’ездзе ў жніўні 1869 года, SDAP пад кіраўніцтвам Аўгуста Бебеля і Вільгельма Лібкнехта існавала ў першыя гады Германскай імперыі. Часта званая «Айзенахцамі», SDAP была адной з першых палітычных арганізацый, створаных сярод нараджаючыхся нямецкіх прафсаюзаў XIX стагоддзя.

Яе праграма абапіралася на рэвалюцыйныя прынцыпы I Інтэрнацыяналу ў міжнародным рабочым руху. SDAP актыўна змагалася з кансерватыўна-мілітарысцкім рэжымам, а таксама выступала супраць уплыву на рабочы клас буржуазнага лібералізму і ласальянства. У перыяд Франка-прускай вайны айзенахцы займалі інтэрнацыяналісцкую пазіцыю і заяўлялі аб сваёй салідарнасці з Парыжскай Камунай.

Афіцыйна пад сваёй назвай SDAP праіснавала ўсяго шэсць гадоў (1869—1875). Аднак, дзякуючы аб’яднанню з ласальянцамі (Усеагульным германскім рабочым саюзам) у адзіную партыю працоўнага класа на Гоцкім з’ездзе 1875 года, яе паходжанне можна прасачыць да сучаснай Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ).

КаментарыіПравіць

  •   Часам перакладаецца як Сацыял-дэмакратычная працоўная партыя Германіі.

БібліяграфіяПравіць