Сая́т-Нава́ (арм.: Սայաթ-Նովա, перс.: سایات‌نووا, груз. საიათ-ნოვა; псеўданім Аруцюна Саядзяна, арм.: Հարություն Սայադյան; 1712, Тбілісі1795) — армянскі паэт, буйнейшы прадстаўнік свецкай паэзіі позняга сярэдневякоўя.

Саят-Нава
арм.: Սայաթ-Նովա
груз. საიათ-ნოვა
азерб.: Sayat Nova
перс.: سایات‌نووا
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні арм.: Արութին Սայադյան
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1712(1712-06-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1795(1795-11-22)[1][2] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, кампазітар, спявак, ашуг
sayat-nova.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Быў прыдворным песняром і музыкантам грузінскага цара Іраклія II. Выгнаны са службы з-за сутычак з вяльможамі, стаў свяшчэннікам, з 1768 манах. Праславіўся як ашуг. Пісаў песні на армянскай, грузінскай і азербайджанскай мовах, у якіх традыцыйная для ўсходняй паэзіі вобразнасць спалучалася з глыбокай эмацыянальнасцю, пратэстам супраць сацыяльнай несправядлівасці. Майстар любоўнай лірыкі («Я хворы каханнем да цябе», «Каманча», «Да салаўя», «Так жыць хачу» і інш.). Забіты ў Тбілісі ў час нашэсця персідскіх войск.

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Х. Жычка, Н. Тулупава.

Зноскі

  1. а б Sayat-Nova // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sayat Nova // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Мкрян М. М. Саят-Нова // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 694–695.

Літаратура

правіць