Саўка Дабчэвіч-Кучар

Саўка Дабчэвіч-Кучар (харв.: Savka Dabčević-Kučar; нар. 6 снежня 1923, Корчула, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў — 6 жніўня 2009, Заграб, Харватыя) — харвацкі палітычны дзеяч, старшыня Выканаўчага веча (1967—1969), першы сакратар Саюза камуністаў Харватыі (1969—1971). Першая ў Еўропе жанчына, якая стала прэм’ер-міністрам часткі федэратыўнай дзяржавы.

Саўка Дабчэвіч-Кучар
харв.: Savka Dabčević-Kučar
прэм’ер-міністр Харватыі
11 мая 1967 — 8 мая 1969
Нараджэнне 6 снежня 1923(1923-12-06)[1][2][…]
Смерць 6 жніўня 2009(2009-08-06)[3][4] (85 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык, камісар, выкладчыца ўніверсітэта, прэм’ер-міністр
Узнагароды
Grand Order of King Dmitar Zvonimir
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дабчэвіч-Кучар увайшла ў харвацкую палітыку ў канцы 60-х гадоў XX стагоддзя як прадстаўнік рэфармісцкага пакалення Саюза камуністаў Харватыі.

Скончыла жаночую рэальную гімназію ў Спліце ў 1941 годзе. Не спыняла навучанне падчас ўсёй вайны, пастаянна хаваючыся ад італьянскіх фашыстаў, аднак пасля таго, як яе брат трапіў у палон да італьянцаў, сышла ў партызаны ў 1943 годзе. Незадоўга да канца вайны скончыла вышэйшую эканамічную школу, навучанне працягнула ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, дзе правучылася два гады. Пасля разрыву савецка-югаслаўскіх адносін вярнулася на радзіму, скончыла Заграбскі ўніверсітэт у 1949 годзе.

У 1967—1969 гадах — старшыня Выканаўчага веча (Прэм’ер-міністр) Харватыі. На гэтай пасадзе ёй давялося сутыкнуцца, з аднаго боку, са студэнцкім рухам, які патрабуе большай дэмакратызацыі краіны. З іншага боку, кансерватыўныя прадстаўнікі Югаслаўскай народнай арміі баяліся палітычных пераменаў і ўсяляк ім процідзейнічалі. Дадзеныя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як Харвацкая вясна.

У 1969—1971 гадах — першы сакратар Саюза камуністаў Харватыі. У снежні 1971 года была раскрытыкаваная Іосіпам Броз Ціта і, узяўшы ўвесь удар на сябе, была вымушаная сысці з ЦК і палітычнага жыцця Харватыі.

Вяртанне ў палітыку адбылося пасля ўвядзення шматпартыйнай сістэмы кіравання ў краіне. Восенню 1990 года разам з Міка Трыпала яны ствараюць уласную харвацкую народную партыю, якая стала вядучай апазіцыйнай сілай краіны. Аднак на выбарах 1992 года апазіцыйныя партыі адбіралі адзін у аднаго галасы, дазволіўшы кіруючаму ў той час дэмакратычнаму Саюзу выйграць выбары ў асобных акругах, атрымаўшы менш пятай часткі галасоў выбаршчыкаў.

У 1995 годзе расчараваная ходам і вынікамі выбараў Саўка Дабчэвіч-Кучар сышла ў адстаўку з пасады старшыні Народнай партыі.

Зноскі

Спасылкі правіць