Лілангені (англ.: lilangeni, код ISO 4217: SZL) — афіцыйная валюта Эсваціні. Валюта дзеліцца на 100 цэнтаў. Лілангені была ўведзена ў 1974 годзе з прывязаным да Паўднёваафрыканскага ранда курсе (1:1), паводле дамовы аб агульным грашовым абарачэнні. Паралельна з лілангені, у краіне ўжываецца і ранд. Кантроль за лілангені ажыццяўляе Цэнтральны банк Эсваціні (на свазі: Umntsholi Wemaswati).

Лілангені
* англ.: lilangeni
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 SZL
Сімвалы E
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 1974
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Eswatini[d]
Курсы на 20 чэрвеня 2024 года
1 USD 18,1 SZL
1 EUR 19,4 SZL
1 RUB 0,2119 SZL
1 GBP 22,98 SZL
1 JPY 0,1145 SZL
1 BYN 5,668 SZL
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Звычайна, у штодзённым жыцці лілангені скарачаюць да L ці E.

Спасылкі

правіць