Свейн Б’ёрнсан
Свейн Б'ёрнсан (ісл.: Sveinn Björnsson; 27 лютага 1881 — 25 студзеня 1952) — першы прэзідэнт незалежнай Ісландыі.
Свейн Б'ёрнсан Sveinn Björnsson | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
17 чэрвеня 1944 — 25 студзеня 1952 | |||
Папярэднік | пасада зацверджаная; Крысціян X як Кароль Ісландыі | ||
Пераемнік | Аўсгейр Аўсгейрсан | ||
| |||
1941 — 1944 | |||
Манарх | Крысціян X | ||
Партыя | |||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык, адвакат | ||
Нараджэнне | 27 лютага 1881[1][2] | ||
Смерць | 25 студзеня 1952[1][2] (70 гадоў) | ||
Бацька | Б'ёрн Ёўнсан[d] | ||
Жонка | Georgia Björnsson[d] | ||
Дзеці | Б'ёрн Свейнсан Б'ёрнсан[d] і Henrik Sveinsson Björnsson[d] | ||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 27 лютага 1881 у Капенгагене. У 1912 стаў членам Гарадскога савета Рэйк’явіка. У 1914—1916 і ў 1920 быў членам ісландскага парламента — Альтынга. Пасля здабыцця Ісландыяй аўтаноміі ў 1918 стаў прэзідэнтам Гарадскога савета Рэйк’явіка (да 1920). У тыя ж гады займаў кіруючыя пасады ў розных кампаніях і банкаўскіх установах Ісландыі. У 1920—1924 і 1926—1940 пасланнік Ісландыі ў Даніі. У 1941—1944 — рэгент Ісландыі.
24 мая 1944 у Ісландыі быў праведзены рэферэндум аб незалежнасці ад Даніі. На рэферэндуме было прынята станоўча рашэнне і 17 чэрвеня 1944 Альтынг выбірае Б'ёрнсана першым прэзідэнтам Ісландыі тэрмінам на 1 год.
У 1945 пераабіраецца ўсенародным галасаваннем, у 1949 пераабіраецца на наступны тэрмін. Памёр 25 студзеня 1952 падчас чарговага прэзідэнцкага тэрміну. Пасля яго смерці краінай кіруе трыумвірат з старшыні Альтынга, прэм'ер-міністра і Галоўнага суддзі Вярхоўнага Суда да абрання наступнага прэзідэнта.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sveinn Björnsson // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Sveinn Björnsson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.