Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж

Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Светлагорску.

Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж  (СДІК)
Дата заснавання 1960
Тып каледж
Дырэктар Вялічка Людміла Піліпаўна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Светлагорск
Адрас вуліца Шашэйная 10
sgik.of.by

Гісторыя

правіць

1960 год — адкрыццё ў Шацілках вячэрняга філіяла Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума. Набор ажыццяўляўся па спецыяльнасцях «Кацельні паратурбінныя ўстаноўкі», «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», гэта было звязана па-першае з будованай Васілевіцкай ДРЭС.

Установа размяшчалася ў двухпаверховым будынку па вуліцы Зялёнай.

Першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе, а ўжо ў наступным годзе пачаўся набор па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў».

У 1965 годзе пераўтвораны ў Светлагорскі вячэрні індустрыяльны тэхнікум, а ўжо на наступны год філіял пераўтвораны ў самастойную ўстанову — Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум.

Ва ўмовах буйнога росту горада, з 1969 года пачаўся прыём па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

У 1982 годзе тэхнікум перанесены з вуліцы Зялёнай ў новы будынак (арх. У. К. Філатаў[1]) па вуліцы Шашэйнай.

У 1983 годзе першы набор па спецыяльнасці «Водныя шляхі зносін» і «Эксплуатацыя суднавых энергетычных установак».

У 1990 годзе набор па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».

У 1996 годзе набор па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».

У 2007 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж.

Спецыяльнасці

правіць
  • Электразабеспячэнне (па галінах)
  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках)
  • Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў
  • Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў
  • Суднаваджэння і эксплуатацыя рачнога флоту
  • Эксплуатацыя ўнутраных водных шляхоў
  • Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль

Дырэктары

правіць
  • 1963—1965 — Якаўлеў Мікалай Нікіціч.
  • 1965—1978 — Арысік Тамара Уладзіміраўна.
  • 1978—1987 — Падольскі Іван Сцяпанавіч.
  • 1987—2002 — Фомчанка Станіслаў Гаўрылавіч.
  • 2002—2015 — Скурчаеў Фёдар Цітавіч.
  • з 2015 года — Вялічка Людміла Піліпаўна.

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць