Свянціца (прыток Росі)
рака ў Беларусі
Свянці́ца — рака ў Беларусі, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана).
Свянціца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 10 км |
Басейн | 38 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі |
• Каардынаты | 53°02′07,85″ пн. ш. 24°20′06,5″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рось |
• Месцазнаходжанне | на захад ад вёскі Хацькоўцы |
• Каардынаты | 53°05′18,20″ пн. ш. 24°24′01,45″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Рось → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Свіслацкі раён, Ваўкавыскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 10 км[1]. Плошча вадазбору 38 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 м/км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Навасёлкі Свіслацкага раёна, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Рось на захад ад вёскі Хацькоўцы Ваўкавыскага раёна. Пойма ўчасткамі забалочаная, у вярхоўі вядуцца торфараспрацоўкі. Каля вёскі Вялікая Свянціца створана сажалка (плошча 0,1 км²).
Зноскі
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.) (Праверана 22 чэрвеня 2023) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 8 красавіка 2017.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.