Адкрыць галоўнае меню

Святагорскі Успенскі манастыр у Пушкінскіх Гарах

Успенскі сабор (1569) Святагорскага манастыра

Святаго́рскі Свя́та-Успе́нскі манасты́р — праваслаўны мужчынскі манастыр у пасёлку Пушкінскія Горы Пскоўскай вобласці (Расія). Помнік архітэктуры 16—19 ст.

Размяшчаецца на Святых (былых Сінічых) гарах. Уваходзіць у склад Музея-запаведніка Пушкіна.

На тэрыторыі манастыра знаходзіцца магіла А. С. Пушкіна і яго продкаў.

ГісторыяПравіць

 
Магіла А. С. Пушкіна

Манастыр заснаваны ў 1569 годзе як мужчынскі на Сінічых гарах. Пасля 1918 у саборы была экспазіцыя, прысвечаная Пушкіну. У Вялікую Айчынную вайну манастыр быў моцна пашкоджаны. Адноўлены. З 1990-х гадоў храм дзейнічае. Святагорскі манастыр уваходзіць у склад Музея-запаведніка Пушкіна.

АрхітэктураПравіць

Ансамбль манастыра абнесены пабеленымі каменнымі сценамі і Анастасіеўскай і Святой брамамі.

На вяршыні ўзгорка — мураваны 4-стаўповы 3-апсідны 1-купальны Успенскі сабор (16 ст.) з традыцыйнымі рысамі Пскоўскай школы дойлідства. У ветразевых скляпеннях і верхняй частцы праслаў сабора ўстаноўлены галаснікі.

У ансамбль Святагорскага манастыра ўваходзяць таксама званіца ў стылі класіцызму (завершана ў 1821; у яе верхнім ярусе размяшчаўся гадзіннік), брацкі корпус з трапезнай, гасцініца.

ЛітаратураПравіць