Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі

Генадзь Аляксандравіч Лаўрэ́цкі (нар. 3 ліпеня 1958, г.п. Вышкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (2000). Узначальвае архітэктурна-мастацкі савет Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.[1]. Лаўрэт прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999.

Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі
Дата нараджэння 3 ліпеня 1958(1958-07-03) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (2000)
Прэміі
Узнагароды
медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1980 годзе БПІ, у 1988 — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. З 1979 года ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у БНТУ. Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце.

Дзейнасць

правіць
 
Адноўленая Дабравешчанская царква ў Віцебску

Навуковы кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помніка архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Дабравешчанскай царквы (19921999), Гродзенскай Барысаглебскай царквы1997) і інш. Даследуе гісторыю старажытнарускага дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.

Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч і скульптарам Міхаілам Іньковым[2]).

Крытыка

правіць

Рэканструкцыя Спаскай царквы

правіць

Г. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку[3] і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.[4] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Рэканструкцыя Каложскай царквы

правіць

У 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[5].

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэння[6]:

  Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гродна. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць  

Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы

правіць
 
Барысаглебская царква ў Навагрудку: першая вядомая выява і праект рэканструкцыі бажніцы з надбудовай залатых купалоў-цыбулінаў

Улетку 2010 беларуская грамадскасць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, згодна з якім на гатычна-рэнесансны храм мусяць паставіць шатровыя завяршэнні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкай крытыкай праекта. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч каментуе сітуацыю наступным чынам[7]:

  Ён [Лаўрэцкі] прапанаваў рэстаўрацыю гэтак званых пазнейшых наслаенняў аб'екту, а не самога аб'екту. Метадычна гэта проста абсурдна  

Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі[8]:

  Сп. Лаўрэцкі найбольш і грашыць тым, што абсалютна неабгрунтавана дазваляе сабе адвольную «рэстаўрацыю» ад галавы, цалкам ігнаруючы галоўны рэстаўрацыйны прынцып: рэстаўрацыя кожнага канкрэтнага помніка заканчваецца там, дзе пачынаецца здагадка. Ён, як і РПЦ, застаўся галавой у пачатку — сярэдзіне 19 ст., калі ўсе гэтыя цыбуліны і пачалі на беларускія помнікі вешацца. Ці мае такі чалавек права выкладаць рэстаўрацыю студэнтам? Ніякім чынам прафесійныя пытанні рэстаўрацыі не вызначаюцца заказчыкам, бо гэта адразу тады сплывае ў кіч, з бязлітасным разбурэннем самога помніка. Гэта і амаральна, і незаконна  

Зноскі