Свята-Ільінская царква (Ёды)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ёды Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Ільінская царква | |
---|---|
![]() Ільінская царква ў Ёдах. Від з боку апсіды. | |
55°27′03″ пн. ш. 27°13′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Ёды |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | 1945 год |
![]() |
Гісторыя правіць
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва на месцы ранейшага храма (упамінаецца ў 1880).
Архітэктура правіць
Помнік народнага дойлідства. Працяглы прамавугольны зруб пераходзіць у трохсценную апсіду, над якой двухсхільны гонтавы дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. Галоўны плоскасны фасад завершаны трохвугольным франтонам з фігурнай шалёўкай і слыхавым аконным праёмам па цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.
Інтэр'ер правіць
Унутры перагародкай вылучаны вузкі прытвор, апсіда — драўляным 1-ярусным іканастасам простай работы, царскія вароты якога маюць 4 авальныя кляймы з выявамі евангелістаў. Абразы: «Святы Сімяон Богапрыемец», «Святы Васіль і Аляксандр Неўскі», «Архангел Гаўрыіл» (канец 18 — пачатак 19 ст.).
Зноскі
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- Свята-Ільінская царква (Ёды) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ільінская царква (Ёды) на сайце Radzima.org