Свята-Георгіеўская царква (Косава)

Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°45′09,11″ пн. ш. 25°08′43,84″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Косава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1871 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000308шыфр 113Г000308
Map

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на заходняй ускраіне горада, на могілках. Пабудавана ў 1871 г. з сасновага бруса.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Адназрубны храм з трохграннай апсідай, над якой агульны двухсхільны дах пераходзіць у 3-вальмавае пакрыццё. Цэнтр даху ўвянчаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да апсіды з паўднёва-ўсходняга боку далучаецца нізкі прыруб рызніцы.

Інтэр'ер правіць

Зала з бэлечнай столлю, адкрытыя зрубныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі, падлога цагляная.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць