Свята-Мікалаеўская царква (Мурыны Малыя)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мурыны Малыя, Камянецкі раён, пабудавана ў 1760 годзе[1] з відавочнай перабудовай у XIX ст., паводле іншых крыніц - у 1863 годзе[2]. Была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
52°23′03,25″ пн. ш. 23°46′51,38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Мурыны Малыя
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Дата пабудовы 1760 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000355шыфр 112Г000355
Стан зруйнавана
Map

Станам на 2015 год зруйнавана[3].

Архітэктура

правіць

Драўляная падоўжна-восевай кампазіцыі царква складаецца з асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму, чатырохграннай апсіды, бабінца і прытвора. Над бабінцам узвышаецца васьмігранная званіца, завершаная шатровым дахам з макаўкай. Вуглы бабінца і вежы вылучаны лапаткамі. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з невялікім купалам на гранёным глухім барабане. Апсіда ніжэйшая за асноўны аб'ём, накрыта трохсхільным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя ў прафіляваных ліштвах. Сцены храма гарызантальна ашаляваны, умацаваны брусамі-сцяжкамі. Пад дахам праходзіць карніз і карункавы разны фрыз. Рознавялікія аб'ёмы царквы ствараюць выразную мастацкую кампазіцыю.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць