Свята-Мікалаеўская царква (Нарашы)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Нарашы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°47′52″ пн. ш. 24°29′28″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Нарашы
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы 1860 год
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы. Прыпісная да Спаса-Праабражэнскай царквы ў г.п. Астрына.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтральны кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі заход — усход да яго далучаны прамавугольная апсіда і гранёны прытвор з двух'яруснай шатровай званіцай. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: руставаныя лапаткі, аркатурныя фрызы, круглыя разеткі і прамавугольныя нішы, кілепадобныя ліштвы аконных арачных праёмаў.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэд. савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. – ISBN 978-985-11-0389-4.