Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Першамайская Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°31′30″ пн. ш. 24°52′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Першамайская |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Дата пабудовы | 1903 год |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы.
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана трох'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай; арачная ніша 2-га яруса запоўнена выявай свяціцеля Мікалая. З тыльнага фасада выступае ніжэйшая пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Першамайская) на сайце Radzima.org