Свята-Міхайлаўская царква (Чарэя)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Чарэі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры паселішча.

Славутасць
Свята-Міхайлаўская царква
Царква Міхаіла Архангела ў Чарэі. 2014 год.
Царква Міхаіла Архангела ў Чарэі. 2014 год.
54°36′50″ пн. ш. 29°16′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Чарэя
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1601
Будаўніцтва 16011604 гады
Map

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1601—1604 гадах з цэглы.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры ранняга барока. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным над алтарнай часткай 8-гранным барабанам з макаўкай, над фасадам — 4-граннай шатровай званічкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках і па вуглах.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць