Свята-Пакроўская царква (Прылукі)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Прылукі Брэсцкага раёна.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Прылукі. Свята-Пакроўская царква (01).jpg
51°59′49,10″ пн. ш. 23°41′55,20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Дата пабудовы 1870 год
Матэрыял драўніна
Лагатып Вікісховішча Свята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Праабражэнне Гасподне. Ікона з Прылуцкай Пакроўскай царквы, 17 ст.

На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1870 годзе з дрэва.

АрхітэктураПравіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучана двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, да алтарнай часткі — прамавугольная апсіда з нізкай рызніцай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Інтэр'ерПравіць

Абразы «Божая Маці Замілаванне» і «Хрышчэнне», абразы 17 — 18 ст.: «Мікалай Цудатворац», «Праабражэнне», «Хрышчэнне Хрыста і Маці Божая Замілаванне», «Адзігітрыя».

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць