Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Вербавічы Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
51°42′54,66″ пн. ш. 29°30′53,29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вербавічы |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000540 |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў цэнтры вёскі ў XVIII стагоддзі з цэглы. Пасля Вялікай Айчынай вайны выкарыстоўвалася пад краязнаўчы музей.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры стылю барока. Крыжападобны ў плане будынак накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзверы, замураваны) і апсіда вырашаны пяціграннымі аб'ёмамі. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад аднасхільным дахам. Вуглы атынкаваных сцен (таўшчыня 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вербавічы) на сайце «Архіварта»