Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Пліса)

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у в. Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Славутасць
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Каменны крыж і Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Каменны крыж і Свята-Параскева-Пятніцкая царква
55°13′11″ пн. ш. 27°57′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Пліса
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Дата пабудовы 1877 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў 1877 годзе з цэглы[1].

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя аб’ёмы прытвора, малітоўнай залы і апсіды. Шацёр надбудаванай над прытворам трох’яруснай чатырохграннай званіцы завершаны макаўкай, пакаты чатырохсхільны дах цэнтральнага аб’ёму — цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі і вуглавымі руставанымі лапаткамі.

Зноскі

  1. Архіў Мінскай епархіі, ПЛІ (Справа царквы в. Пліса).

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць