Свята-Петра-Паўлаўская царква (Дрысвяты)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Дрысвяты. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°35′20,76″ пн. ш. 26°40′56,46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дрысвяты
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1908 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000189шыфр 213Г000189
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць

Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы ў псеўдарускім стылі. Будынак царквы складаецца са званіцы, бабінца, асноўнага аб'ёму і апсіды. У колеравым рашэнні царквы асноўная роля адводзіцца кантрасту паміж чырвонай цэглай сцен і атынкаванымі дэталямі дэкору. З рускай архітэктуры ўзята афармленне ўваходу з калонамі-дынькамі, паўкруглыя закамары, цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных шыйках.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Свята-Петра-Паўлаўская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мн., 2001. — С. 76.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), с. 228.

Спасылкі

правіць