Свята-Петра-Паўлаўская царква (Замошша)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Замошша Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
55°29′42″ пн. ш. 27°05′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Замошша
Канфесія БПЦ
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1893 год
Map

Гісторыя правіць

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1893 годзе з цэглы.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць двух’ярусны чатырохгранны шатровы прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала пад шатровым дахам з макаўкай, гранёная апсіда. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і руставанымі лапаткамі, апяразаны гарадковымі фрызамі. Уваход аформлены кілепадобным парталам.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць