Свята-Петра-Паўлаўская царква (Мізгіры)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — в. Мізгіры Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
52°51′31″ пн. ш. 25°04′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мізгіры |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Слонімскае |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1886 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКаля могілак. Пабудавана ў 1886 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1870 года.[1] Адкрыта ў 1988—1990 гг.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца, трапезная, папярочны аб'ём малітоўнай залы, апсіда. Над двухсхільным дахам малітоўнай залы і сферычным купалам чатырохграннай званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя галоўкі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. Уваход аформлены двухслуповым ганкам-рундуком пад двухсхільным пакрыццём.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 70, арк. 203.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Мізгіры)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Мізгіры) на сайце Глобус Беларусі (руск.)