Свята-Успенская царква (Зорычы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Зорычы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
| |
54°12′25,32″ пн. ш. 28°53′19,55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зорычы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Барысаўская епархія |
Дата пабудовы | 1842 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1842 г. з дрэва на ўрадавыя сродкі[1].
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства з рысамі неарускага стылю. Трохзрубная пабудова з паслядоўным размяшчэннем па падоўжнай планіровачнай восі бабінца, малітоўнай залы. Квадратны ў плане асноўны аб'ём завершаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым дахам і макаўкай. Дахі зрубаў аб'яднаны карнізам простага профілю. Галоўны і бакавыя фасады завершаны крапаванымі франтонамі з трохлопасцевымі кілепадобнымі шчытамі ў цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лапаткамі і прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Тры ўваходы ў царкву вылучаны шырокімі мураванымі ганкамі.
Інтэр'ер
правіцьУнутры прастора залы значна пашырана за кошт светлавога барабана, які пры дапамозе ветразяў апіраецца на 4 слупы. Апсіда вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам на 5 абразоў.
Зноскі
- ↑ Описание церквей и приходов Минской епархии. Минский уезд. Мн., 1878. с.329; НГАБ, ф. 136, воп. 14, спр. 80, арк. 16.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Зорычы)
- Свята-Успенская царква (Зорычы) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Зорычы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)