Свята-Успенская царква (Капцёўка)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Капцёўка Гродзенскага раёна. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
53°34′01″ пн. ш. 23°52′17″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Капцёўка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Будаўніцтва | 1864—1868 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1864—1868 гадах (паводле звестак епархіі, у 1891 годзе) з бутавага каменю.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавы храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Да кубападобнага ў плане асноўнага аб’ёму, накрытага чатырохсхільным дахам і завершанага васьмігранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, праз прамавугольную трапезную далучаецца трох’ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках). З усходу прымыкае паўкруглая апсіда. На ружовым фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца элементы архітэктурнага дэкору: атынкаваныя і пабеленыя прафіляваныя ліштвы, руставаныя абрамленні арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы і нішы. Арачныя праёмы атынкаванага яруса-звона дэкарыраваны кілепадобнымі какошнікамі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Капцёўка)
- Свята-Успенская царква (Капцёўка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Успенская царква (Капцёўка) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Капцёўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)