Свята песні і танца (Латвія)

(Пасля перасылкі з Свята песні і танца, Латвія)

Уселатвійскае свята песні і танца (лат.: Vispārējie latviešu Dziesmu un Deju svētki) — традыцыйнае культурнае мерапрыемства ў Латвіі, фестываль народных хораў і калектываў народнага танца.

Свята песні
Свята песні
Хор на Свяце песні і танца. Мэжапаркс, 2008
інакш Уселатвійскае свята песні і танца
таксама лат.: Vispārējie latviešu Dziesmu un Deju svētki
Значэнне Нацыянальнае свята
Святкаванне Кожныя тры-пяць гадоў[1]

Свята праводзіцца кожныя тры-пяць гадоў[1] у Рызе, усяго з 1873 года свята праводзіўся 25 разоў. У фестывалі ўдзельнічаюць каля 30 000 чалавек — хоры, танцавальныя калектывы, духавыя аркестры, фальклорныя групы, этнаграфічныя ансамблі з Латвіі і іншых краін.

У рамках мерапрыемства таксама вызначаюцца лепшыя выканаўцы, узнагароджваюцца лаўрэаты фестывалю.

У Літве і Эстоніі праводзяцца аналагічныя святы — Dainų šventė  (руск.) і Laulupidu  (руск.).

Гісторыя правіць

У пачатку XIX стагоддзя ў гарадах Латвіі па нямецкім узоры сталі фармавацца хоры і песенныя калектывы. У 1857 годзе ў Таліне і 1861 годзе ў Рызе прайшлі маштабныя фестывалі нямецка-балтыйскіх хораў. У 1864 годзе святар і літаратар Юрыс Нейкенс, прытрымліваючыся прыкладу астзейскіх немцаў, арганізаваў фестываль мужчынскіх латышскіх хораў у Дзіклі  (руск.), у якім прынялі ўдзел 6 хораў і 120 удзельнікаў. За ім адбыліся яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў, у тым ліку Курземскае свята песні ў Добэлэ, у якім прынялі ўдзел 400 чалавек[2].

Летам 1873 года наваяўленае Рыжскае латышскае таварыства  (руск.) арганізавала I Уселатвійскае свята спеваў (лат.: I Vispārīgie latviešu Dziedāšanas svētki). За ім адбыліся II, III, IV (у Елґаве) і V Святы.

XX стагоддзе правіць

 
X Свята песні (першы ў Савецкай Латвіі). Рыга, Эспланада. 1948 год.
 
XII Свята песні (трэці ў ЛатвССР).
Вялікая эстрада, Мэжапаркс,
Рыга, Латвія, 1955 год

Падчас Першай сусветнай вайны фестываль не праводзіўся. У незалежнай Латвіі прайшлі VI, VII, VIII і IX Святы. Падчас Другой сусветнай вайны фестывалі таксама не праводзіліся[2].

Пасля далучэння Латвіі да СССР арганізацыя Святаў аднавілася. З 1948 па 1985 год прайшлі дзесяць фестываляў (X—XIX).

Першыя два Святы песні Савецкай Латвіі (1948 і 1950 гадоў), праходзілі ў цэнтры Рыгі, на месцы сучаснага парку Эспланада  (руск.). Шматтысячны хор размяшчаўся на часовай эстрадзе, спецыяльна пабудаванай для гэтай падзеі.

У 1955 годзе была пабудавана Вялікая эстрада Рыжскага парку культуры і адпачынку «Мэжапаркс»  (руск.), спецыяльна прызначаная для правядзення Святаў песні. Архітэктары У. В. Шнітнікаў  (руск.) і Г. П. Ірбітэ. Эстрада размяшчала 10 тысяч спевакоў і 30 тысяч гледачоў у амфітэатры.

У савецкі перыяд святы мелі альтэрнатыўную нумарацыю і нярэдка прысвячаліся камуністычным святам, напрыклад, стагоддзю з дня нараджэння У. І. Леніна ў 1970 годзе і 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1973 годзе. З 1960 года паралельна асноўнаму фестывалю праводзілася таксама Школьнае і юнацкае свята песні і танца[2].

Пачынаючы з 1950 года за мяжой праводзіліся святы песні і танца ў цэнтрах эміграцыі латышоў — ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Германіі і іншых краінах. Гэтыя святы праводзяцца і ў наш час, з'яўляючыся своеасаблівымі днямі латышскай культуры[3][4].

XX Свята песні і танца (лат.: XX Vispārējie latviešu Dziesmu un X Deju svētki) адбылося летам 1990 года, неўзабаве пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі.

XXI стагоддзе правіць

Прыбалтыйскія святы песні і танца  (руск.) ў 2008 годзе ўключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА[5]. У 2013 годзе прайшло XXV Свята песні і танца[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Закон «Аб свяце песні і танца»
  2. а б в Рыга:Энцыклапедыя = Enciklopēdija «Rīga» / Гал. рэд. П. П. Еран. — 1-е выд.. — Рыга: Галоўная рэдакцыя энцыклапедый, 1989. — С. 571-573. — 800 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-89960-002-0.
  3. Реферат на сайте Латвийского университета
  4. Культурная жизнь латышей за границей, 1974
  5. Baltic song and dance celebrations (Estonia, Latvia, Lithuania).
  6. Официальный сайт праздника Архівавана 27 красавіка 2017.

Літаратура правіць


Спасылкі правіць