Святлана Віктараўна Ходчанкава
Святла́на Віктараўна Хо́дчанкава (у замужжы — Яглыч; нар. 21 студзеня 1983, Масква, СССР) — расійская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.
Святлана Віктараўна Ходчанкава | |
---|---|
руск.: Светлана Викторовна Ходченкова | |
![]() Святлана Ходчанкава на прэм'еры фільма «Мы з будучыні 2» у кінатэатры «Кастрычнік» | |
Імя пры нараджэнні | Святлана Віктараўна Ходчанкава |
Дата нараджэння | 21 студзеня 1983 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, мадэль, тэатральная актрыса, кінаактрыса, кінарэжысёр |
Кар’ера | 2003 — н. ч. |
Узнагароды |
![]() Q4376993? (2019) |
IMDb | ID 1300303 |
![]() |
Біяграфія
правіцьСвятлана Ходчанкава нарадзілася ў Маскве 21 студзеня 1983 года. Доўгі час жыла з маці ў горадзе Жалезнадарожны. У 16 гадоў нядоўга працавала ў мадэльным агенцтве.
Дэбют у кіно — у фільме Станіслава Гаварухіна «Блаславіце жанчыну» (2003). За гэты фільм была намінавана на кінапрэмію «Ніка» за лепшую жаночую ролю. Працягнула кар’еру роллю празорлівай Касандры ў гістарычным тэлесерыяле «Талісман кахання» (2005).
У 2005 годзе скончыла Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна, курс М. Барысава.
У 2011 годзе адбыўся галівудскі дэбют актрысы[1] — карціну «Шпіён, выйдзі прэч!»[2] Святлана прадставіла разам з амерыканскімі калегамі на Венецыянскім кінафестывалі.
Член партыі «Адзіная Расія»[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Расіі.
Зноскі
- ↑ Светлана Ходченкова в рубрике «Портреты» — Журнал «Собака.ru» — архивировано от 19.03.2013
- ↑ Светлана Ходченкова: "В России плейбой – это комплимент, а не компромат" . marieclaire.ru (18 октября).
- ↑ Светлана Ходченкова: «Вторая Юлия Тимошенко из меня не выйдет» // Фонтанка.ру 27.02.2010