Святлана Віктараўна Ходчанкава

Святла́на Віктараўна Хо́дчанкава (у замужжы — Яглыч; нар. 21 студзеня 1983, Масква, СССР) — расійская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання.

Святлана Віктараўна Ходчанкава
руск.: Светлана Викторовна Ходченкова
SvetlanaKhodchenkova (cropped).jpg
Святлана Ходчанкава на прэм'еры фільма «Мы з будучыні 2» у кінатэатры «Кастрычнік»
Імя пры нараджэнні Святлана Віктараўна Ходчанкава
Дата нараджэння 21 студзеня 1983(1983-01-21) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса, мадэль, тэатральны акцёр, кінаактрыса
Кар’ера 2003 — н. ч.
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
IMDb nm1300303
Commons-logo.svg Святлана Віктараўна Ходчанкава на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Святлана Ходчанкава нарадзілася ў Маскве 21 студзеня 1983 года. Доўгі час жыла з маці ў горадзе Жалезнадарожны. У 16 гадоў нядоўга працавала ў мадэльным агенцтве.

Дэбют у кіно — у фільме Станіслава Гаварухіна «Блаславіце жанчыну» (2003). За гэты фільм была намінавана на кінапрэмію «Ніка» за лепшую жаночую ролю. Працягнула кар’еру роллю празорлівай Касандры ў гістарычным тэлесерыяле «Талісман кахання» (2005).

У 2005 годзе скончыла Тэатральны інстытут імя Барыса Шчукіна, курс М. Барысава.

У 2011 годзе адбыўся галівудскі дэбют актрысы[1] — карціну «Шпіён, выйдзі прэч!»[2] Святлана прадставіла разам з амерыканскімі калегамі на Венецыянскім кінафестывалі.

Член партыі «Адзіная Расія»[3]. Член Саюза кінематаграфістаў Расіі.

Зноскі

СпасылкіПравіць