Святлана Уладзіміраўна Калядка

(Пасля перасылкі з Святлана Калядка)

Святлана Уладзіміраўна Калядка (нар. 31 мая 1971) — беларуская літаратуразнаўца. Сфера навуковых інтарэсаў — тэарэтычная паэтыка, гісторыя літаратуры, гендарныя даследаванні, літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі, тэксталогія, творчасць класікаў Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама сучасных аўтараў.

Святлана Уладзіміраўна Калядка
Дата нараджэння 31 мая 1971(1971-05-31) (50 гадоў)
Род дзейнасці літаратуразнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2021)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1993), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1996). Кандыдат філалагічных навук (2000), доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2007). Цяпер вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.

Аўтар манаграфій «Непрыручаная птушка Палесся: Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц» (2007), «Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі „жаночага шчасця“» (2010), «Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі» (2014), «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» (2018). Адзін з аўтараў калектыўных манаграфій «Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: Сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў» (2006), «Літаратура пераходнага перыяду: Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу» (2007), «Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры» (2011), «Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур» (Санкт-Петербург, 2013) і інш. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Русский язык: краткий справочник: Орфография. Пунктуация» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым), «Школьный курс. Русский язык. 5-11 классы» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым), Современный русский язык : учебное пособие / Т.Г. Трофимович, Колядко, С. В. [и др.] (2020). Укладальнік і складальнік Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах (2006—2012), чатырохтомнага выдання «Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі» (Т.1, 2016; Т.2, 2017, Т.3, 2019). Таксама аўтар каля 200 навуковых прац (навуковыя, навукова-папулярныя, крытычныя артыкулы, выступленні на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канферэнцыях, рэцэнзіі і г.д.). Выступала на канферэнцыях і публікавалася ў замежных навуковых выданнях Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Венгрыі.

Удзельнічала ў стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц «Небяспечны талент» (2008), «Яўгенія Янішчыц: смерць паэта» (2018), "Максім Танк: крутыя віражы" (2019).

За манаграфію «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» Святлана Калядка атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за 2018 год.

БібліяграфіяПравіць

Навуковыя манаграфіі, калектыўныя манаграфііПравіць

  • Калядка, С. Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 350 с.
  • Калядка, С. «Жаночае» і «мужчынскае» пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі // Тэорыя літаратуры ў дыялогу еўрапайскіх культур / рэд. М. А. Тычына ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Мінск : Беларус. навука, 2017. — С. 163—183.
  • Калядка, С. Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі. — Мінск: Беларус.навука, 2014. — 485 с.
  • Калядка, С. Модель «женского счастья» в поэзии Раисы Боровиковой // Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур / Отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. — М.: Институт славяноведения РАН; Санкт-Петербург: Нестор-История, 2013. — С. 242—258.
  • Калядка, С. Экзістэнцыяльныя праблемы ў беларускай паэзіі // Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры. — Мінск: Бел.навука, 2011. — С. 200—245.
  • Калядка,С. Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі «жаночага шчасця». — Мінск: Бел.навука, 2010. — 163 с.
  • Калядка, С. Непрыручаная птушка Палесся: Творчая індывідуальнасць Яўгеніі Янішчыц. — Мінск: Бел. навука, 2007. — 216 с.
  • Калядка, С. Псіхалагічныя тыпы ў інтэрсуб’ектыўнай прасторы жаночай лірыкі кахання // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сістэма каштоўнасцей і прыярытэтаў. — Мінск: Бел. навука, 2006. — С. 236—269.
  • Калядка, С. Жанчына ў соцыуме: гендэрны аспект (па творчасці беларускіх паэтэс ХХ — пач. ХХІ стст.) // Літаратура пераходнага перыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. — Мінск: Бел. навука, 2007. — С. 179—263.
  • Калядка, С. Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленне творчай індывідуальнасці: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. Мінск, 1999. — 20 с.

Падрыхтоўка і выданне Збору твораўПравіць

  • Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1—13 / Максім Танк ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2006—2012.
  • Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі. У 4 т. / уклад: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава;  рэд. тома Л. Г. Кісялёва. — Мінск: Беларуская навука, Т. 1 — 2016; Т. 2. — 2017; Т. 3 — 2019.

Інтэрв’юПравіць

  1. У праграме «Суразмоўцы»: https://www.3belarus.by/be/video/episodes/view/svyatlana-kalyadka-surazmoucy