Святлана Уладзіміраўна Адзінцова

беларускі палітык

Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (нар. 8 лістапада 1964, Ксты, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7[1] і 8 склікання. Кандыдат медыцынскіх навук.

Святлана Уладзіміраўна Адзінцова
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 8 лістапада 1964(1964-11-08) (59 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Дзейнасць урач, палітык
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 лістапада 1964 года ў в. Ксты Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія».

Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе, галоўным урачом Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 і 28-га скліканняў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2]. Уваходзіла ў склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Сям’я правіць

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды правіць

Зноскі