Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская

беларускі гісторык

Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская (нар. у 1977 годзе) — беларускі гісторык, этнограф, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Святлана Уладзіміраўна Андрыеўская
Дата нараджэння 1977
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера гісторыя і этнаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1994)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла ў 1999 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 19992003 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» абараніла 25 лістапада 2004 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Функцыі і семантыка традыцыйных цацак беларусаў у ХІХ-ХХ стст.». Навуковы кіраўнік — Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка.

З 1999 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўлялася выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. У цяперашні час працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя даследаванні сканцэнтраваныя вакол праблем гісторыі традыцыйных беларускіх цацак і гульняў і іх вывучэння з пункту гледжання этнаграфіі, этналогіі і сацыяльна-культурнай антрапалогіі. Яна ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі вызначыла семантыку традыцыйных цацак беларусаў; даследавала функцыі традыцыйных цацак беларусаў; прааналізавала музейныя калекцыі традыцыйных цацак беларусаў ХІХ-ХХ стагоддзяў; выявіла сувязь вобразаў традыцыйных цацак з міфалагічнымі ўяўленнямі і светаўспрыманнем беларусаў; правяла аналогіі паміж традыцыйнымі цацкамі беларусаў і традыцыйнымі цацкамі суседніх славянскіх народаў (рускіх, украінцаў, палякаў); распрацавала ўласную класіфікацыя традыцыйных цацак беларусаў і інш.

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Праблема вывучэння цацкі і гульнёвай культуры ў Расіі, Польшчы і Беларусі / С. У. Касцюкевіч // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2002. — № 4. — Т. 1. — С. 41 — 49.
  • Даследаванне гульнёвай культуры і цацкі ў Польшчы і Беларусі / С. У. Касцюкевіч // Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2004. — № 1. — С. 92-97.
  • Пецярбургскія калекцыі беларускай народнай цацкі / С. У. Касцюкевіч // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2004. — № 3. — Т. 1. — С. 11 — 14.
  • Палявыя даследаванні Падзвіння па этнаграфіі дзяцінства летам 2010 г. / С. У. Андрыеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — № 1. — 2011 — С. 92-98.
  • Жабрак у традыцыйнай культуры беларусаў Падзвіння кан. ХІХ — пач. ХХ ст. / С. У. Андрыеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. — № 9. — Ч. 1. — С. 49-53.

Вучэбна-метадычныя выданні правіць

  • Крыніцазнаўства: вучэб.-метад. компл. / С. У. Касцюкевіч. — Наваполацк: ПДУ, 2006. — 160 с.
  • Социология: учеб.-метод. компл. / С. В. Андриевская. — Новополоцк: ПГУ, 2011. — 239 с.
  • Социология: учеб.-метод. компл. для студ. заочн. / С. В. Андриевская. — Новополоцк: ПГУ, 2011. — 99 с.

Зноскі

Спасылкі правіць