Святлана Уладзіміраўна Даманава
Святлана Уладзіміраўна Дама́нава (18 верасня 1963, Мінск) — беларускі жывапісец.
Святлана Уладзіміраўна Даманава | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1982 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1991 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Творчасць
правіцьРазнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Даманава Святлана Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).