Святы Ілля (фальклор)

Святы Ілля (Ілля, Ілля-прарок) — персанаж беларускага фальклору і Народнай Бібліі. Сфарміраваўся ў выніку спалучэння вобразаў біблейскага прарока Іллі і — у першую чаргу — язычніцкага богя Пяруна. Ад апошняга пераняў гаспадарства над громам, маланкамі і навальніцамі.

Апісанне

правіць
 
Абраз «Святы Ілля з мячом». 1668

Ілля грукаціць па небе на калясніцы і кідае стрэлы-маланкі ў нячыстых. Тыя могуць ператварацца ў розных звяроў, хавацца ў людскіх хатах. Ілля таксама выклікае дажджы і град (прыказка: «Прыйшоў Ілля — укінуў у воду кусок льда»).

Свята Іллі-прарока

правіць

Свята Іллі (2 жніўня) успрымалася як канец лета і пачатак восені (прыказкі: «Ілля жніво пачынае, а лета канчае», «На Іллю да абеда лета, а пасля абеда восень», «Ілля нарабіў гнілля», «Прыйшоў Пятрок — сарваў лісток, прыйшоў Ілля — сарваў два»). Жнівеньскія дажджы і бясконцыя маланкі ў народзе называліся «Арабінавымі» («рабінавымі») начамі і пачыналіся часцей за ўсё са свята Іллі. Пра скарачэнне дня познім летам казалі: «Ілля-прарок дзве гадзіны звылок», «З Іллі працаўніку дзве ўгоды: ноч доўгая ды вада халодная». Маланкі на свята Іллі лічыліся лекавымі, а дажджавую воду ў гэты дзень сяляне збіралі, каб мыцца ёю.

Ілля і Пятро

правіць

У фальклоры часта спаборнічаў са святым Пятром, які ўвасабляў сабою добрае ціхае надвор'е і цёплае лета. Гэтую варожасць можна тлумачыць як памяць аб супрацьборстве язычніцкага Перуна з нейкім іншым богам. Першае жоўтае лісце і жнівеньскіе дажджы тлумачыліся ў народзе як перамога Іллі над Пятром. У легендзе "Ілля і Пятро", запісанай А. Сержпутоўскім у Мазырскім павеце Ілля паказаны помстлівым і несправядлівым. Ілля накіроўвае гром і маланкі супраць чарцей, а Пятро ілліны хмары, але тым самым перашкаджае сялянам збіраць ураджай, таму Пятро разганяе грымотныя хмары. З-за гэтага абодва спрачаюцца. Калі селянін кажа, што больш любіць свята Пятра і Паўла, Ілля пагражае спаліць яго ніву.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць

«Міфалогія» на сайце «Мая радзіма — Беларусь»