Свірнішча
Сві́рнішча[1] — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца за 36 км на захад ад Мядзела, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Свірскіх азёр.
Свірнішча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 151,6 м |
Даўжыня | 0,87 км |
Шырыня | 0,57 км |
Плошча | 0,38 км² |
Аб’ём | 0,00071 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,39 км |
Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Страча. Плошча Свірнішча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 2,7 м. Даўжыня возера — 0,87 км, найбольшая шырыня — 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,39 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,71 млн м³, плошча вадазбору 10 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 4—5 м, на захадзе і паўднёвым захадзе вышыня дасягае 20 м. Схілы парослыя хмызняком, на захадзе і ўсходзе — разараныя. Берагі возера сплавінныя, на ўсходзе зліваюцца з схіламі катлавіны.
Дно вадаёма высланае сапрапелем. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю. Надводная расліннасць пашыраецца на адлегласці 5—50 м ад берага.
Зноскі
Літаратура
правіць- Свірнішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7, 48. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)